Калекцыя філатэліі налічвае каля 15 тыс. адзінак захоўвання. У ёй прадстаўлены паштовыя маркі і канверты, пачынаючы з 1890-х гг. і да нашага часу.
Значную частку калекцыі складаюць паштовыя выпускі Рэспублікі Беларусь з моманту абвяшчэння яе незалежнасці. Першая марка Республікі Беларусь – "Крыж Еўфрасінні Полацкай"– была выпушчана ў паштовы зварот у сакавіку 1992 г.
У сучасны момант у калекцыі прадстаўлены паштовыя маркі, блокі, картмаксімумы, канверты са спецгашэннем па наступных тэматычных кірунках: "Архітэктура", "Мастацтва", "Знамянальныя даты", "Беларуская нацыянальная вопратка", "Народнае мастацтва", "Славутыя дзеячы гісторыі, навукі, культуры". "Флора. Фаўна", "Спорт" і інш.
Асаблівую цікавасць уяўляе серыя з 10 рэдка сустракаемых марак "Асобны атрад БНР", вядомых у філатэліі як "Балахоўка". Маркі былі выдадзены ў 1920 г. у Коўне і выкарыстоўваліся для паштовых адпраўленняў з месца дыслакацыі корпуса пад камандаваннем Булак-Булаховіча ў паўночнай Латвіі на тэрыторыю Беларусі.
Акрамя беларускіх марак у калекцыі прадстаўлены маркі-грошы наміналамі 10, 15, 20 кап., якія выдаваліся ў Расіі ў 1915–1917 гг., гербавыя паштовыя маркі канца ХІХ – пачатку ХХ ст., першыя паштовыя маркі РСФСР – "Першы рэвалюцыйны выпуск паштовых марак. 7.ХІ.1918", а таксама першы стандартны выпуск паштовых марак РСФСР 1921 г. "Эмблемы савецкай дяржавы".
Цікавасць уяўляюць маркі, якія выдаваліся з дабрачыннымі мэтамі (сярод іх і беларускія): "Дзіцячая камісія пры ЦВК ССРБ" (1924), "БССР. Месячнік дапамогі беспрацоўным" (1924), "Філатэлія – дзецям" (1922), РСФСР, "Філатэлія – працоўным" (1923), РСФСР.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея